Top.Mail.Ru
136

МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з сітуацыяй вакол Тайваня

Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з сітуацыяй вакол Тайваня, паведамляе БелТА.

"Рэспубліка Беларусь ўважліва назірае за развіццём сітуацыі вакол вострава Тайвань. Мы падтрымліваем усе намаганні кітайскага ўрада па дасягненні нацыянальнага ўз'яднання, абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

"Ні адна дзяржава не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін і ажыццяўляць націск, у тым ліку шляхам палітычнай, фінансавай, ваеннай і іншай падтрымкі", - заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.

"Падобныя дзеянні вядуць да эскалацыі напружанасці, дэстабілізуюць абстаноўку і парушаюць баланс у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, што ў канчатковым выніку падрывае асновы міжнароднай бяспекі", - адзначана ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю