Беларускай дэлегацыі ЗША не выдалі візы для ўдзелу ў Савеце міру. Пра гэта БелТА заявілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускай дэлегацыі ЗША не выдалі візы для ўдзелу ў Савеце міру. Пра гэта БелТА заявілі ў прэс-службе МЗС.
«Беларускі бок аператыўна праінфармаваў арганізатараў мерапрыемства аб тым, што па рашэнні кіраўніка дзяржавы нашу краіну прадставіць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Усе неабходныя апавяшчэнні былі накіраваныя амерыканскім пратакольным службам ва ўстаноўленым парадку, дакументы для афармлення віз былі пададзеныя загадзя, — адзначылі ў МЗС. — Аднак, нягледзячы на выкананне ўсіх патрэбных працэдур з нашага боку, візы нашай дэлегацыі выдадзеныя не былі. У гэтай сітуацыі ўзнікае заканамернае пытанне: пра які мір і пра якую паслядоўнасць можа ісці гаворка, калі нават базавыя фармальнасці для нашага ўдзелу не былі выкананыя арганізатарамі?»
«А першапачаткова запрашэнне ўзяць удзел у пасяджэнні Савету міру ад прэзідэнта ЗША было накіраванае кіраўніку беларускай дзяржавы», — заўважылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
«Дадатковыя каментарыі залішнія», — дадалі ў МЗС.