Для апраўдання мілітарысцкай палітыкі еўрапейскія эліты ўзялі курс на дэманізацыю Беларусі і Расіі. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта заявіў у час выступлення на міжнародным круглым стале «Мілітарызацыя Еўропы», арганізаваным на пляцоўцы АБСЕ ў Вене ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамляе БелТА.
«Для апраўдання мілітарысцкай палітыкі, для нагнятання трывожнасці ў грамадстве і, такім чынам, для кантролю за грамадскай думкай еўрапейскія эліты ўзялі курс на дэманізацыю Беларусі і Расіі. „Пагроза з Усходу“ — выгадная страшылка, каб не толькі апраўдаць гонку ўзбраенняў, але і забяспечыць фінансаванне з еўрапейскіх фондаў, а таксама растлумачыць „зацягванне паясоў“ насельніцтву», — падкрэсліў Ігар Сякрэта.
Ён звярнуў увагу, што гэта наўмысная палітыка, накіраваная на скажэнне ўспрымання Беларусі і Расіі. «Мэта гэтых намаганняў — стварыць вобраз вечнай гібрыднай пагрозы, бяздоказна, але сістэмна навешваць на нашы краіны розныя ярлыкі», — заявіў дыпламат.