МЗС Беларусі пацвердзіла гібель двух беларускіх турыстаў у Батумі (Грузія), паведамляе БелТА.
Сутыкненне легкавога аўтамабіля з мікрааўтобусам, які перавозіў беларускіх турыстаў з аэрапорта ў гасцініцу, адбылося сёння.
«У выніку ДТЗ загінулі двое турыстаў: жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеней цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцы», — паведамілі ў МЗС.
На гэты момант пяць пацярпелых застаюцца ў стацыянарах, сем — выпісаны.
Пасольства Беларусі ў Грузіі падтрымлівае сувязь са сваякамі загінулых. Консул неадкладна выехала на месца здарэння і будзе знаходзіцца там для каардынацыі дапамогі беларускім грамадзянам.