Top.Mail.Ru

МЗС расказала аб падыходах Беларусі пры продажы калійных угнаенняў

Беларусь у пытанні продажу калійных угнаенняў не будзе рабіць захадаў, якія маглі б нанесці ўрон бліжэйшым саюзнікам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв’ю ТАСС, тэкст якога апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.



«Ніхто не будзе рабіць ніякіх захадаў за кошт нашых адносін з бліжэйшымі саюзнікамі. Таксама павінны ўсё разумець», — звярнуў увагу Максім Рыжанкоў, гаворачы аб пастаўках калійных угнаенняў.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што калійныя ўгнаенні — гэта адзін з самых важных інструментаў забеспячэння харчовай бяспекі свету. Паводле яго слоў, Мінск гатовы прадаваць угнаенні ўсім жадаючым, аднак беларускія ўлады звяртаюць увагу на тое, наколькі аператыўна жаданне пакупнікоў можа перайсці ў практычную плоскасць.

Разам з тым Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што рэспубліка ўлічвае і плацежаздольнасць краін. Ён нагадаў, што сродкі ад амерыканскіх кампаній за калій, пастаўлены да 2020 года, да гэтага часу замарожаны.

«Калі вы хочаце нешта, давайце спачатку вырашаць такія пытанні, каб вы пацвердзілі сваю гарантаваную зацікаўленасць у рабоце з намі і што вы — плацежаздольны партнёр», — сказаў дыпламат.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю