Top.Mail.Ru

МЗС заявіла пра адсутнасць афіцыйнай інфармацыі ад Літвы пра інцыдэнт на Ігналінскай АЭС

Беларусь дагэтуль не атрымлівала афіцыйную інфармацыю ад Літвы пра інцыдэнт на Ігналінскай АЭС. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў, паведамляе БелТА.

«Нягледзячы на дзеючыя міжурадавае пагадненне, дагаворы паміж адпаведнымі рэгулятарамі дзвюх краін у галіне бяспекі, а таксама па лініі органаў па надзвычайных сітуацыях аб аператыўным паведамленні аб ядзернай аварыі і абмене інфармацыяй аб ядзерных устаноўках і ядзернай дзейнасці, да цяперашняга часу не атрымана афіцыйная інфармацыя аб дадзеным інцыдэнце», — сказаў прэс-сакратар у сувязі з інцыдэнтам на Ігналінскай АЭС, звесткі аб якім з’явіліся раней у СМІ.

«Факт яе (афіцыйнай інфармацыі ад літоўскага боку. — Заўв. БелТА) адсутнасці выглядае асабліва цынічным на фоне пастаянных патрабаванняў Літвы аб так званай празрыстасці ў дачыненні да Беларускай АЭС», — звярнуў увагу Руслан Варанкоў.

Такія паводзіны літоўскага боку з’яўляюцца красамоўным прыкладам класічных двайных стандартаў, звярнулі ўвагу ў МЗС. «Да іншых — максімальныя патрабаванні па выдуманых сітуацыях, да сябе — поўная адсутнасць адказнасці», — заўважыў Руслан Варанкоў.

  • Ён звярнуў увагу, што Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў духу добрай волі, як загадваюць двухбаковыя абавязацельствы, аператыўна накіравала ў адрас літоўскіх калег прапанову аб аказанні беларускімі спецыялістамі неабходнай дапамогі. «Аднак адказу не было, — канстатаваў прэс-сакратар МЗС. — Гэты выпадак — не эпізадычны недагляд, а праява ўкаранёнай практыкі. Літоўскі бок дэманструе сістэмнае грэбаванне сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, якое зусім нядаўна выявілася таксама пры закрыцці пагранічных пераходаў на беларуска-літоўскай граніцы».

«Мы патрабуем ад Літвы неадкладнага прадастаўлення поўных даных пра інцыдэнт на Ігналінскай АЭС і ў цэлым строгага захавання ўсіх узятых на сябе абавязацельстваў», — падкрэсліў Руслан Варанкоў.

Раней у СМІ была распаўсюджана інфармацыя аб пажары, які адбыўся 25 лістапада бягучага года на першасным комплексе перапрацоўкі радыеактыўных адходаў Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Як мяркуецца, гэты інцыдэнт быў звязаны з работамі па дэзактывацыі радыеактыўных адходаў у шротаструменнай устаноўцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю