Top.Mail.Ru

На 1 кастрычніка ў краіне намалочана 9 мільёнаў 34 тысячы тон збожжа разам з рапсам

Мінсельгасхарч Беларусі апублікаваў чарговую зводку аб ходзе асенніх палявых работ.

Так, паводле аператыўных звестак, на 1 кастрычніка з палёў краіны ўбрана 9 мільёнаў 34 тысячы тон збожжа разам з рапсам.

Кукурузы на зерне намалочана 155 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 78,5 ц/га.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 % плошчаў, што складае 2 411 тысяч гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 678 тысяч тон — 97 % ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 174 тысячы га, або 78 % запланаванага. У тым ліку ў:

Брэсцкай вобласці — 93 %, Віцебскай — 63 %, Гомельскай — 60 %, Гродзенскай — 90 %, Мінскай — 88 %, Магілёўскай — 69 %. Усе вобласці па сяўбе азімых збожжавых ідуць з графікам, які апераджае леташні на гэту ж дату.

Нарыхтавана льнотрасты 136 тысяч тон, ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 11,1 ц/га. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 46 % плошчаў, што складае 472 тысячы гектараў. Нарыхтавана сена 542 тысячы тон — 75 % плана. Сенажу — 13 млн 649 тысяч тон — 98 % плана. Сіласу — 10 млн 585 тысяч тон — 51 % плана. Травяных кармоў нарыхтавана 7 млн 5 тысяч тон — 70 % да плана.

Цукровыя буракі ўбраны з 38 % плошчаў, або 41 тысяча гектараў.

Бульбы ў краіне накапана 440 тысяч тон. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 3,8 ц/га. Убрана ўжо 63 % плошчаў. 

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 84 тысячы тон. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тысяч гектараў, ужо ўбрана 52 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю