Навальніцы і моцныя дажджы
У Беларусі на 18 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі - днём у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах-моцныя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/ с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 11-17, максімальная днём - 20-26 градусаў.