У 2026 годзе ў Беларусі плануюць пабудаваць 650 тыс. кв. м арэнднага жылля. За папярэднія пяць гадоў у эксплуатацыю ўвялі 1 474,4 тыс. кв. м, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Па гадах увод размеркаваўся наступным чынам: 2021 год — 134 тыс. кв. м, 2022-ы — 151,3 тыс. кв. м, 2023-ы — 316,2 тыс. кв. м, 2024-ы — 427,4 тыс. кв. м, 2025-ы — 445,6 тыс. кв. м.
Сярэднегадавы ўвод за пяцігодку склаў 294,9 тыс. кв. м.
Доля арэнднага жылля ў агульным аб’ёме будаўніцтва за гэты перыяд склала 6, 8 %. Паказчык вырас з 3,1 % у 2021 годзе да 9,7% у 2025-м — гэта значыць на 6,6 працэнтнага пункта.