Top.Mail.Ru

На 6,3 тыс. мэтавых месцаў у ВНУ Беларусі пададзена каля 9,1 тыс. заяў — Мінадукацыі

На 6,3 тыс. мэтавых месцаў у ВНУ пададзена каля 9,1 тыс. заяў абітурыентаў. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.


У ВНУ Беларусі цяпер праходзяць унутраныя ўступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. «План у гэтым годзе складае каля 6,3 тыс. мэтавых месц, на якія падалі дакументы каля 9,1 тыс. чалавек. Па выніках здачы ўступных іспытаў ВНУ залічаць мэтавікоў. Таксама 12 ліпеня пачнецца асноўны этап уступнай кампаніі — прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах», — расказаў Аляксандр Бахановіч.

Ён адзначыў, што цяпер эканомікай краіны запатрабаваны спецыяльнасці інжынернага, медыцынскага, педагагічнага і аграрнага профілю. «У цэлым усе спецыяльнасці нашых ВНУ запатрабаваны эканомікай краіны. Па любой спецыяльнасці, па якой малады чалавек атрымае вышэйшую адукацыю, ён атрымае і гарантаванае першае працоўнае месца, а таксама ўсе бонусы, якія гарантуе наша дзяржава ўсім выпускнікам ВНУ», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Гаворачы аб прыёмнай кампаніі, Аляксандр Бахановіч праінфармаваў, што 21 рэгіянальная ВНУ ўжо залічыла ў рады першакурснікаў 367 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. «Гэта вельмі моцныя хлопцы і дзяўчаты. Сярэдні бал атэстата ў іх складае 9,1, а ацэнка ў атэстаце па тым профільным прадмеце, па якім яны здавалі алімпіяду, — 9,4. Па гэтых параметрах можна зрабіць высновы, наколькі добра падрыхтаваны і высокаматываваны гэтыя маладыя людзі», — дадаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю