Top.Mail.Ru
286

На 9 Мая МУС Беларусі забяспечыць парадак

Усе месцы масавых гулянняў — пад кантролем.


Начальнік аддзела ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Аляксандр Байдун расказаў, як будзе забяспечаны парадак на 9 Мая, паведамляе АНТ.

Праход да парада пачнецца з 17.00. Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, цяжарных і бацькоў з маленькімі дзецьмі будуць адведзены асобныя пункты пропуску (яны будуць абазначаны аранжавым навесам).

На святочныя мерапрыемствы пройдуць не ўсе: асобы ў стане алкагольнага ап’янення; прадметы, забароненыя да праносу, можна будзе часова пакінуць у камерах захоўвання. Улічваючы надвор’е, планаваць прыбыццё на свята лепш загадзя, бо рух усіх відаў транспарту ў цэнтральнай частцы Мінска будзе абмежаваны.

Супрацоўнікі міліцыі на дзяжурстве будуць як у форме, так і ў цывільным адзенні.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю