У абноўленым выглядзе паўстане ў будучым турыстычным сезоне адзін з самых вядомых шлюзаў на Аўгустоўскім канале — «Дамброўка», паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
Менавіта на «Дамброўцы» не толькі лічаць за лепшае бавіць час адпачывальнікі, але і праходзяць самыя масавыя і яркія фестывалі і святы. Побач размешчаны Музей Аўгустоўскага канала.
У чэрвені гэтага года каля шлюза «Дамброўка» плануецца правесці трэці дзень заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Шлюз падтрымлівае ўзровень вады для суднаходства, скідаючы іх падчас паводкі, дажджоў, падтапленняў.
Прадпрыемства «Гроднамеліяводгас» праводзіць рамонт шлюза. У ходзе работ заменены апорныя бэлькі, з’явіцца новы лёдарэз, пазавая рама з засаўкамі, якія нясуць часткі пераходнага моста. Матэрыял для іх — смалістая драўніна хвоі ўзросту 80-100 гадоў. Завяршыць работы намечана да адкрыцця навігацыі.
У перспектыўных планах — замена падпорнай сценкі на вадаскідным шлюзе «Кужынец», бягучы рамонт на суднаходным шлюзе «Нямнова».
Беларуская частка Аўгустоўскага канала (каля 22 км) рэканструявана ў 2006 годзе. Усе гідратэхнічныя збудаванні адноўлены з захаваннем першароднага аблічча і першапачаткова выкарыстаных матэрыялаў.