На аўтадарозе М2 у Мінскім раёне 16 верасня будзе праводзіцца следчы эксперымент, паведамляе БелТА.
«16 верасня ў перыяд з 20.30 да 21.30 на 23 км аўтадарогі М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт „Мінск“ паблізу вёскі Слабодшчына Мінскага раёна, у сувязі з правядзеннем следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў па справе аб дарожна-транспартным здарэнні, рух усіх відаў транспартных сродкаў у напрамку горада Мінска будзе часова абмежаваны», — паведамілі ва УУС.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршруты паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.