Top.Mail.Ru
155

На Балі афіцыйна забаранілі катаць турыстаў на сланах

У парку Mason Elephant Park на востраве Балі абвясцілі аб афіцыйным спыненні паслуг катання турыстаў на сланах, перадае БелТА.



Такая мера прынята пасля таго, як Генеральная дырэкцыя па ахове прыродных рэсурсаў і экасістэм Міністэрства лясной гаспадаркі Інданезіі вынесла два папярэджанні аб неабходнасці спынення дадзеных дзеянняў.

«Спыніць дэманстрацыйныя праграмы з катаннем на сланах ва ўсіх установах краіны, дзе жывёлы ўтрымліваюцца ў няволі. Патрабаванне носіць абавязковы характар», — гаворыцца ў дакуменце ведамства.


Mason Elephant Park цяпер функцыянуе ў першую чаргу як прытулак для суматранскіх сланоў. У цяперашні час там знаходзяцца 27 такіх жывёл, а таксама дзейнічае музей і адукацыйны цэнтр, якія накіроўваюць свае намаганні на абарону, захаванне і гадоўлю сланоў.

1 студзеня 2026 года катанне на сланах таксама спыніў Bali Zoo, пасля чаго аналагічныя меры прынялі і іншыя цэнтры ўтрымання жывёл. Такім чынам, Балі афіцыйна стаў востравам, свабодным ад турыстычных прагулак на сланах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю