Цярністы шлях да пунсовых пагонаў
На базе ўстановы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» арганізаваны ваенна-патрыятычны лагер дзённага знаходжання «На шляху да пагонаў пунсовых». Два тыдні заняткаў уключаюць у сябе інтэнсіўную дапрызыўную падрыхтоўку, экскурсіі для школьнікаў 3–7 класаў сталічных школ, якія рыхтуюцца да паступлення ў сувораўскае вучылішча.


— З хлопцамі праводзяцца заняткі па фізічнай падрыхтоўцы і спецыяльных дысцыплінах, на якіх навучэнцы знаёмяцца са зброяй, займаюцца страявой падрыхтоўкай, спрабуюць сябе ў ролі санінструктара, вучацца кіраваць БПЛА на сімулятары, вывучаюць правілы кладкі дэсантна-парашутных сістэм, спасцігаюць азы спецыяльнасцяў, — падзялілася з журналістамі старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай работы (па арганізацыі вольнага часу і сувязях з грамадскасцю) маёр Яніна Мікалаеня. — Мы даём магчымасць дзецям далучыцца да гістарычнай праўды, азнаёміцца з дзейнасцю Узброеных Сіл, падрыхтаваць сябе да паступлення ў вучылішча, стаць моцнымі і спрытнымі.


Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара