Паводле звестак тэматычнага Telegram-канала «Метеавайб», у ноч на 18 чэрвеня па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём ападкі накрыюць ужо большую частку паўночнай паловы Беларусі — магчымы ліўні і нават навальніцы. Па поўначы з-за «нестабільнай атмасферы» сіноптыкі таксама паабяцалі моцныя ападкі.
Калі верыць прагнозу, то ў сераду па ўсёй краіне чакаюцца тэмпературныя кантрасты: ноччу — ад +9 да +15 ° C, днём — ад +16 ° C на поўначы да +27 ° C па паўднёвым захадзе, дзе захаваецца «ўплыў цёплага сектара» цыклону. Што да сталіцы, то ноччу слупок тэрмометра будзе вагацца ў межах +11...+13°C, а днём — +21...+23°C.
Самыя халодныя дні чэрвеня
Дарэчы, па дадзеных тэматычнага Telegram-канала Nadvorie, «найболей халоднымі суткамі» апынуцца наступныя субота і нядзеля, 21 і 22 чэрвеня. Паводле прагнастычнай мадэлі ECMWF, слупок тэрмометра ў гэтыя дні паднімецца не вышэй 14 .. 16 °. На захадзе краіны чакаецца на 1-2 градусы цяплей.