У прэс-службе праінфармавалі:
— Навагодняя квэст-экскурсія на БЕЛАЗе будзе называцца «Тры іскры жадання». Разам са Снягуркай і казачнымі героямі госці адправяцца на пошукі трох чароўных іскраў. На кожнай лакацыі іх чакаюць заданні і знаёмства са светам кар’ерных гігантаў. У музеі БЕЛАЗа юныя госці даведаюцца цікавыя факты пра самазвалы. У зборачным цэху — пачуюць загадкі пра тэхніку БЕЛАЗ. Нарэшце, на выставачнай пляцоўцы прадпрыемства іх чакае сустрэча з кар’ернымі гігантамі, знаёмства з іх работай і святочныя фотаздымкі.
У фінале экскурсіі школьнікаў павіншуюць з надыходзячым святам, а завершыцца падарожжа па прадпрыемстве агульным фота і наведваннем фірменнай крамы BELAZ SHOP, дзе можна будзе выбраць сувенір на памяць.
У прэс-службе адзначылі, што навагоднія экскурсіі будуць магчымыя па папярэднім запісе, а колькасць месцаў і даступныя даты абмежаваныя.
Тэматычныя навагоднія экскурсіі ў ААТ «БЕЛАЗ» пройдуць у перыяд з 15 снежня па 6 студзеня.