Top.Mail.Ru

На большасці палёў вільгаці дастаткова. Як надвор’е адбіваецца на развіцці сельгаскультур у Беларусі

Як надвор’е адбіваецца на развіцці сельскагаспадарчых культур, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на большасці плошчаў пад бульбай, кукурузай, караняплодамі і травой запасы прадуктыўнай вільгаці дастатковыя, на захадзе Гродзенскай, поўначы Віцебскай і ў асобных цэнтральных раёнах Мінскай вобласці — павышаныя. Месцамі ў паўднёвай палове краіны адзначаецца недахоп прадуктыўнай вільгаці», — праінфармавалі ў Белгідрамеце.

На асобных палях у паўднёва-ўсходнім рэгіёне з-за нізкай забяспечанасці вільгаццю ў кукурузы назіраецца завяданне і засыханне лісця.

«З-за перавагі гарачага надвор’я тэмпература глебы будзе вышэйшай за аптымальную для росту караняплодаў і клубняў бульбы. Чаканыя на гэтым тыдні кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці будуць падтрымліваць на асноўных масівах дастатковыя вільгацезапасы, пры гэтым месцамі могуць зніжаць тэмпы ўборачных работ», — прагназуюць аграметэаролагі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю