Top.Mail.Ru
866

На прыборцы снегу ў Мінскай вобласці задзейнічана 125 адзінак камунальнай тэхнікі

На прыборцы снегу ў Мінскай вобласці задзейнічана 125 адзінак камунальнай тэхнікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГА «ЖКГ Мінскай вобласці». 


Камунальнымі службамі цэнтральнага рэгіёна арганізавана работа па прыборцы снегу і апрацоўцы процігалалёднымі матэрыяламі вуліц, тратуараў, дваровых тэрыторый, прыпынкаў грамадскага транспарту. 

«Па стане на раніцу 28 снежня на дарогах вобласці працуе 125 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі, расчышчана і апрацавана амаль 2,5 тыс.км дарог, 5 тыс. кв. м тратуараў. На апрацоўку выдаткавана 941 т процігалалёдных матэрыялаў», — расказалі ў ГА «ЖКГ Мінскай вобласці». 

Камунальныя службы просяць кіроўцаў не загрувашчваць дарогі і дваровыя праезды для бесперашкоднага праходжання спецыяльнай тэхнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю