«Супрацоўнік» расказаў, што ў яе доме ў бліжэйшы час будуць мяняць дамафоны, і для афармлення заяўкі неабходна прадыктаваць пацвярджальны код, які прыйдзе ў SMS. Жанчына праявіла пільнасць і адмовілася паведамляць якую-небудзь інфармацыю.
Аднак праз кароткі час ёй паступіў новы званок. Гэтым разам суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам энергетычнай кампаніі, які ў рамках планавай праверкі папрасіў зверыць рэквізіты і даныя па дагаворы на аказанне паслуг. Наступны званок быў нібыта ад энергетыкаў для «зверкі даных». Затым, ужо пад выглядам следчага, яшчэ адзін зламыснік паведаміў, што на імя жанчыны афармляецца крэдыт, і для яго блакіроўкі патрабуецца перадаць код з паведамлення. Таксама «супрацоўнік органаў» папярэдзіў аб магчымым вобыску, параіўшы дзеля захаванасці здаць каштоўнасці ў ламбард і перавесці ўсе зберажэнні на «бяспечны» рахунак да завяршэння праверкі.
Паверыўшы, пенсіянерка падрыхтавала ўсе свае зберажэнні, агульная сума якіх перавысіла 8 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце, і адправілася ў горад для выканання інструкцый. Але па дарозе ў банкаўскае аддзяленне жанчына сустрэла свайго сына, які, заўважыўшы ўсхваляваны стан маці і даведаўшыся аб яе намерах, западозрыў падман і высветліў дэталі званкоў. Мужчына пераканаў не рабіць ніякіх пераводаў і неадкладна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.
Па гэтым факце следствам распачата крымінальная справа па прыкметах махлярства, учыненага ў буйным памеры. Цяпер праваахоўнікамі праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да гэтага злачынства, і іх наступную крымінальную адказнасць.
Аміна НАЗАРАВА
Фота з адкрытых крыніц