Top.Mail.Ru
157

На БУТБ рэалізавана першая партыя беларускага льновалакна ў Кітаі

Дадатковы імпульс.


Як паведамілі на біржы, заключана пяць здзелак агульным аб’ёмам 102 тоны.

Прадаўцы — два вытворцы льновалакна з Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а пакупнік — гандлёвая кампанія з правінцыі Цзянсу (КНР), якая спецыялізуецца на імпарце тэкстыльнай прадукцыі.
— З моманту запуску біржавых таргоў ільновалакном на экспарт рэалізавана 570 тон прадукцыі (катанізаванае і кароткае валакно, ачос). Краіны-пакупнікі — Кітай, Латвія, Расія, Турцыя, — адзначылі на БУТБ.
Тут растлумачылі, што выхад на рынак КНР — гэта дадатковы імпульс для льнозаводаў Беларусі выстаўляць больш прадукцыі на біржу; станоўчы сігнал для імпарцёраў з КНР, зацікаўленых у беларускім рынку, і стымул для іх выхаду на біржу; павышэнне ўзроўню канкурэнцыі і магчымасць заключаць здзелкі на больш выгадных умовах.

Усе гэтыя фактары ў выніку даюць рост аб’ёмаў экспарту і новыя магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў ільняной галіны.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю