Top.Mail.Ru

На ўчастку МКАД абмяжуюць рух з-за замены асфальту ў ноч на 10 кастрычніка

Рух усіх відаў транспартных сродкаў абмяжуюць на мясцовым праездзе МКАД у раёне 6-га км з 21:00 9 кастрычніка да 7:00 10 кастрычніка, паведамляе «Минск-Новости».


Гэта звязана з вытворчасцю работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця, якія пройдуць на ўчастку ад вул. Ваўпшасава да будынка № 6а па вул. Ілімскай.

Для аб’езду вадзіцелі могуць скарыстацца вул. Ваўпшасава, Ілімскай, Байкальскай, Ф. Скарыны і МКАД.

У Дзяржаўтаінспекцыі просяць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю