Сталі вядомыя ўсе пары 1/16 фіналу
Такім чынам, за выхад у 1/8 фіналу пазмагаюцца:
Германія — Парагвай, Францыя — Швецыя, ПАР — Канада, Нідэрланды — Марока, Партугалія — Харватыя, Іспанія — Аўстрыя, ЗША — Боснія і Герцагавіна, Бельгія — Сенегал, Бразілія — Японія, Кот-д’Івуар — Нарвегія, Мексіка — Эквадор, Англія — ДР Конга, Аргенціна — Каба-Вердэ, Аўстралія — Егіпет, Швейцарыя — Алжыр, Калумбія — Гана.
Матчы 1/16 фіналу пройдуць з 28 чэрвеня па 4 ліпеня, 1/8 фіналу — з 4 па 8 ліпеня, 1/4 фіналу — з 9 па 12 ліпеня, 1/2 фіналу — 14 і 15 ліпеня, матч за 3-е месца і фінал — 19 ліпеня.
Першай гульнёй на выбыванне стала сустрэча зборных Канады і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Перамогу святкавалі канадцы, якія забілі адзіны гол на 90+2 хвіліне. Паўночнаамерыканцы — першая каманда 1/8 фіналу.
Учора вечарам прайшлі таксама сустрэчы Бразілія — Японія, Германія — Парагвай.

У панядзелак стартаваў Уімблдонскі тэнісны турнір
У Лондане адбылася жараб’ёўка 139-га па ліку Уімблдонскага тэніснага турніру, у якім выступяць дзве беларускія тэнісісткі.
Першая ракетка планеты Арына Сабаленка сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Тэадорай Коставіч (184-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая выйшла ў асноўную сетку праз кваліфікацыю.
Яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч (216) будзе сапернічаць з прадстаўніцай Швейцарыі Вікторыяй Галубіч (64). Шымановіч прабілася ў аснову Уімблдона, перамогшы ў кваліфікацыі канадку Кэтрын Себаў (245), — 4:6, 6:3, 7:6, чэшскую тэнісістку Дамініку Шалкаву (128) — 7:6, 3:6, 6:4 і бельгійку Грэт Мінен (195) — 6:4, 6:2.
Аляксандра Сасновіч (124) не змагла трапіць у асноўны этап, уступіўшы ў вырашальным матчы кваліфікацыі прадстаўніцы Канады Б’янцы Андрэеску (180) — 3:6, 6:7. У першым раундзе Сасновіч адолела брытанскую тэнісістку Кэці Дан (575) — 1:6, 6:3, 6:2, а потым таксама ў трохсэтавым паядынку перамагла аўстралійку Сторм Хантэр (185) — 5:7, 6:1, 7:5.
Матчы трэцяга ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» стартуюць на травяных кортах Уімблдона 29 чэрвеня. Фінал жаночага адзіночнага разраду адбудзецца 11 ліпеня, а на дзень пазней пройдзе вырашальны паядынак у мужчын. Агульны прызавы фонд гэтага Уімблдонскага турніру складзе рэкордныя 62,4 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах у жанчын і мужчын заробяць па 3,6 млн.
Год таму чэмпіёнамі сталі полька Іга Свёнтак і італьянец Янік Сінер.

Беларускія барцы Гуштын і Батамункуеў сталі прызёрамі турніру ва Улан-Удэ
Беларусы выйгралі два медалі XXVIII Міжнародных спаборніцтваў па вольнай барацьбе BAIKAL OPEN ва Улан-Удэ.
Серабро заваяваў Аляксандр Гуштын, бронзавым прызёрам стаў Дзімчык Батамункуеў. Па ходзе турніру ў вазе да 97 кг Гуштын абышоў атлетаў з Манголіі, Расіі і Арменіі, але ў фінале ўступіў расіяніну Канстанціну Пшанічнікаву. У катэгорыі да 57 кг Батамункуеў стартаваў з трох перамог, пасля чаго пацярпеў няўдачу ў паўфінале. У паядынку за трэцяе месца Дзімчык быў мацнейшы за Даніла Махначэўскага з Расіі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі барцы з 16 краін.