Top.Mail.Ru

На дарогах Міншчыны ўкаранёна тэрмахромная разметка, якая змяняе колер пры пахаладанні

Для інфармавання вадзіцеляў аб умовах надвор’я, а таксама для павышэння ўзроўню бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў эксперыментальным парадку прыменена інавацыйнае рашэнне аб нанясенні тэрмахромнай разметкі. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.


Па ініцыятыве Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці, узгодненай 2 кастрычніка з ГУ ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь, у эксперыментальным парадку ўкаранёна інавацыйнае рашэнне — нанясенне тэрмахромнай разметкі. Мэта разметкі — папярэджанне вадзіцеляў аб участках вулічна-дарожнай сеткі, на якіх магчыма ўтварэнне зімовай слізкасці.

— Пры дадатных тэмпературах разметка мае стандартны белы колер. Ва ўмовах паніжэння тэмпературы фарба мяняе адценне на папераджальны (чырвоны і зялёны), акцэнтуючы ўвагу вадзіцеля на небяспечным участку, — раскрыў падрабязнасці часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка УДАІ МГБ УУС Мінскага аблвыканкама Дзмітрый Хрыстоўскі.

У міліцыі падкрэслілі, што гэта першы падобны вопыт у нашай краіне. Рашэнне распрацавана і рэалізавана непасрэдна па ініцыятыве Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

У ДАІ ўдакладнілі, што на Міншчыне выбрана 30 участкаў, схільных да абледзянення. У Маладзечанскім раёне тэрмахромная разметка ўжо нанесеная, цяпер работы будуць працягнутыя на іншых участках.

Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю