Top.Mail.Ru
200

На дарогах Мінскай вобласці за выхадныя выяўлена 1,4 тыс. парушэнняў ПДР

На дарогах Мінскай вобласці за выхадныя выяўлена 1,4 тыс. парушэнняў ПДР, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.



За мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці зарэгістравана 55 фактаў ДТЗ без пацярпелых, дзе транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Супрацоўнікамі абласной ДАІ выяўлена больш за 1,4 тыс. парушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху. Затрымана 10 нецвярозых вадзіцеляў, спынена 35 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць права кіравання, 13 фактаў невыкарыстання зімовых шын пры ўдзеле транспарту ў дарожным руху, а таксама 82 вадзіцелі грэбавалі правіламі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

Акрамя таго, больш за 250 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, з якіх 47 знаходзіліся ў нецвярозым стане і былі выдалены з праезнай часткі, больш за 90 не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу ўдзельнікаў дарожнага руху на няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху. Неабходна быць вельмі асцярожнымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, улічваць умовы надвор’я і дарожныя ўмовы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю