Top.Mail.Ru

На ЕЭФ-2025 у Мінску краіны ЕАЭС абмяркуюць развіццё транспарту і яго лічбавізацыю

Штучны інтэлект і грузавыя беспілотнікі.


26 чэрвеня ў Мінску на пляцоўцы ІV Еўразійскага эканамічнага форуму пройдуць дзве тэматычныя сесіі, прысвечаныя пытанням развіцця інтэграцыі ў сферы транспарту, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

У рамках сесіі «Устойлівы транспарт у Еўразійскім рэгіёне: мабільнасць, мультымадальнасць і лічбавізацыя» з удзелам міністра па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбека Кажошава абмяркуюць рэгіянальныя меры па падтрыманні ўстойлівых транспартных зносін, звязальнасці тэрыторый і мабільнасці; магчымасці спалучэння інтэграцыйных працэсаў у сферы транспарту ў рамках партнёрства ЕАЭС, СНД, ШАС, ЭСКАЦА і ЕЭК ААН; механізмы рэгіянальнага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння па развіцці міжнародных транспартных калідораў. Таксама ў цэнтры ўвагі апынуцца магчымасці рэалізацыі сумесных інфраструктурных праектаў; мультыплікатыўны эфект развіцця мультымадальных і кантэйнерных перавозак грузаў; далейшае развіццё працэсу кантэйнерызацыі грузаў у ЕАЭС і новая парадыгма развіцця міжнародных перавозак на фоне змяненняў у макраэканоміцы.
Як адзначылі арганізатары, у панэльнай сесіі возьмуць удзел кіраўнікі дзяржорганаў краін ЕАЭС, міжнародных арганізацый, міжнародных інстытутаў развіцця.
Што датычыцца панэльнай сесіі «Укараненне лічбавых рашэнняў на транспарце ў ЕАЭС: беспапяровыя тэхналогіі, аўтаматызаваныя і беспілотныя транспартныя сродкі», удзельнікі абмяняюцца вопытам прасоўвання такіх трэндаў лічбавага парадку дня, як лічбавая трансфармацыя і развіццё беспапяровых тэхналогій; інтэлектуальныя транспартныя сістэмы і беспілотныя транспартныя сродкі. Тэмамі для абмеркавання таксама стануць аўтаматызаваныя транспартныя сродкі; укараненне лічбавых рашэнняў на транспарце ў рамках ЕАЭС на прыкладзе электроннай таварна-транспартнай накладной пры міжнародных перавозках.

 Дарэчы, беспілотны грузавы транспарт гэта рэаліі бягучага дня, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць лагістыкі і знізіць рызыку аварыйных сітуацый. З кожным днём з’яўляецца ўсё больш канцэптаў і ўжо гатовых беспілотных апаратаў, новых сэрвісаў. Штучны інтэлект усё больш актыўна ўкараняецца ў працэсы транспарціроўкі і забяспечвае функцыянаванне сучаснай інфраструктуры. Усе гэтыя новаўвядзенні робяць наша жыццё больш бяспечным і камфортным.

Арганізатары выказалі ўпэўненасць, што ў рамках панэльнай сесіі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, інстытутаў развіцця, навуковых і экспертных колаў абмяркуюць гэтыя пытанні, а таксама актуальныя кірункі лічбавізацыі ў сферы транспарту.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю