Так, круглы стол «Дзяржаўныя закупкі ў ЕАЭС: рэальнасць, магчымасці і перспектывы» пройдзе ў Мінску 26 чэрвеня ў рамках ІV Еўразійскага эканамічнага форуму.
Як распавялі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі, круглы стол пройдзе ў фармаце сесіі блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК.
У мерапрыемстве прыме ўдзел міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч. У якасці спікераў выступяць кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў у сферы дзяржзакупак, гандлю, прамысловасці, прадстаўнікі бізнесу і электронных пляцовак па дзяржзакупках краін ЕАЭС.
Як паведамілі арганізатары, удзельнікі абмяркуюць рэаліі і стратэгіі абароны нацыянальнай вытворчасці, лакалізацыю і палітыку выключэнняў з нацыянальнага рэжыму, магчымасці, якія стварае еўразійскае супрацоўніцтва для бізнесу ЕАЭС, а таксама перспектывы ліквідацыі лічбавай няроўнасці ў закупках, закупачную лічбавую сучаснасць і будучыню дзяржаў «пяцёркі».
Трэба сказаць, што сёння на еўразійскай прасторы актыўна збліжаюцца падыходы да ажыццяўлення дзяржзакупак, ліквідацыі складанасцяў і перашкод на шляху ўдзелу еўразійскіх тавараў і пастаўшчыкоў у дзяржаўных закупках адно аднаго.
У зменлівых эканамічных умовах і безумоўным імкненні падтрымаць нацыянальнага вытворцу важна забяспечыць прымальны і эфектыўны ўзровень празрыстасці дзеянняў для забеспячэння не толькі камфортных умоў закупачнай дзейнасці для бізнесу і дзяржавы кожнай з краін саюза, але і для выпрацоўкі сумесных рашэнняў на карысць развіцця ўзаемных дзяржаўных закупак і еўразійскай інтэграцыі ў цэлым.
У гэты ж дзень у рамках ЕЭФ пройдзе грамадская прыёмная для бізнесу блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі, мадэратарам якой выступіць міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч.
Як запэўнілі арганізатары, гэта стане ўнікальнай пляцоўкай для прамога і канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу і ЕЭК.
На мерапрыемстве пойдзе размова аб відах парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі: злоўжываннях дамінантным становішчам, антыканкурэнтных пагадненнях, нядобрасумленнай канкурэнцыі; парадку падачы заявы аб парушэнні агульных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках ЕАЭС; кампетэнцыях ЕЭК і органаў па канкурэнцыі краін саюза на трансгранічных рынках. Удзельнікі абмяркуюць таксама справы па парушэннях агульных правіл канкурэнцыі, разгледжаных ЕЭК, і ўзаемны ўдзел у дзяржаўных (муніцыпальных) закупках краін ЕАЭС.
Акрамя таго, удзельнікі грамадскай прыёмнай змогуць задаць актуальныя пытанні ў сферы канкурэнтнай палітыкі, антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках, атрымаць інфармацыю аб удзеле ў дзяржаўных закупках у рамках ЕАЭС, індывідуальныя кансультацыі і практычныя рэкамендацыі.