На электронныя паштовыя скрыні розных устаноў рэспублікі паступілі пісьмы ад імя Міністра ўнутраных спраў.
На электронныя паштовыя скрыні розных устаноў рэспублікі паступілі пісьмы ад імя Міністра ўнутраных спраў.
МУС афіцыйна заяўляе: названыя паведамленні з’яўляюцца фэйкавымі. Яны накіраваны на дыскрэдытацыю органаў улады і стварэнне панікі ў грамадстве.
Абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем міліцыі.
Нагадваем, што спампоўка і актывізацыя падазроных укладанняў ад невядомых адпраўнікаў, пераход па сумнеўных спасылках могуць прывесці да страты доступу да акаўнтаў карыстальнікаў, усталёўкі шкоднаснага праграмнага забеспячэння або кампраметацыі персанальных даных.
Будзьце пільныя і не адкрывайце падобныя лісты.
За апублікаванне і распаўсюджванне інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, спараджэнне панікі і распальванне міжнацыянальнай варожасці прадугледжана крымінальная адказнасць.