Top.Mail.Ru

На флагштоку павінен развявацца: з якой тканіны і як робяць сцягі, расказалі на мінскім прадпрыемстве

Больш за 64 тыс. сцягоў розных памераў штогод шыюць на прадпрыемстве «Мінскрэкламы». Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала СТБ.

Стварэнне дзяржаўных сцягоў у прамым сэнсе пачынаецца з чыстага ліста матэрыі. Каляровы друк наносіцца з дапамогай прынтара. Замест паперы — тканіна для сцяга, якая робіцца па спецыяльнай тэхналогіі.

Некаторыя тонкасці вытворчасці прыадкрыў старшы аператар участка друкаванай прадукцыі «Мінскрэкламы» Дзмітрый Рымдзёнак. Ён адзначыў, што адно з найважнейшых патрабаванняў да вырабу дзяржаўнага сцяга — спецыяльная тканіна. «Асноўнае адрозненне ад звычайных відаў — тып пляцення. Сутнасць заключаецца ў тым, што любы сцяг на флагштоку павінен развявацца. Адпаведна тканіна павінна мець пэўную вагу і пэўныя ўласцівасці. Чарніла на воднай аснове наносіцца на спецыяльна падрыхтаваную сцягавую сетку. І далей працэс іх замацавання адбываецца з дапамогай печкі», — расказаў ён.

Пасля таго як нацыянальны трыкалор нанесены на тканіну, агульнае палатно разразаюць на сцягі неабходных памераў і перадаюць у пашывачны цэх. На гэтым этапе таксама ёсць свае асаблівасці і важныя штрыхі ад спецыяльных радкоў да лайфхакаў па ўзмацненні сцяга. Работнікі прадпрыемства заўсёды пазнаюць свае сцягі на вуліцах сталіцы. Гавораць, вока радуецца.

Як было абазначана, у год на прадпрыемстве шыюць больш за 64 тыс. сцягоў розных памераў. Чакаецца, што ў хуткім часе многіх з іх чакаюць вялікія падарожжы, бо гэтымі днямі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) афіцыйна рэкамендаваў зняць усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, што дзейнічалі з лютага 2022 года. Адпаведна адкрываецца шлях да спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню з магчымасцю выступаць пад сваім сцягам і са сваім гімнам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю