Top.Mail.Ru

На форуме «Экспарт беларускіх тавараў у Кітай» падпісаны кантракты па пастаўках прадукцыі

На форуме "Экспарт беларускіх тавараў у Кітай", які прайшоў у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры на пляцоўцы міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2026", падпісана 11 дакументаў аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным цэнтры падтрымкі экспарту.



Кітайскім партнёрам быў прадстаўлены экспартны патэнцыял Беларусі з асаблівым акцэнтам на прадукцыю аграпрамысловага комплексу. Дзелавыя колы Кітая атрымалі магчымасць прадэгуставаць мясную і малочную прадукцыю беларускіх вытворцаў непасрэдна на пляцоўцы мерапрыемства. Удзельнікі правялі серыю B2B-перагавораў і абмеркавалі перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Як адзначалася на форуме, Кітай зацікаўлены ў пашырэнні прысутнасці брэндаў «Зроблена ў Беларусі» на прылаўках магазінаў Пекіна і Шанхая. Асаблівую цікавасць кітайскія партнёры праявілі да экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Беларусь адправіць вялікія партыі льновалакна, рапсавага алею і іншых тавараў, запатрабаваных на рынку Паднябеснай.

Намеснік генеральнага дырэктара карпарацыі па імпарце і экспарце тавараў Чжоу Наньнань адзначыла журналістам, што на форуме заключаны дагавор аб супрацоўніцтве на $41 млн, у рамках якога кампанія будзе закупляць у Беларусі рапсавы алей, замарожаную ялавічыну і піламатэрыялы.

Намеснік генеральнага дырэктара адной з кампаній холдынга СITIC Чжэнь Цзінь назваў мерапрыемства добрай платформай для наладжвання сувязей паміж беларускімі і кітайскімі вытворцамі. «З’явілася магчымасць падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве на $23 млн. Запланаваны аб’ём экспарту на працягу года складзе каля $30-40 млн», — расказаў ён.

Форум арганізаваны Нацыянальным цэнтрам падтрымкі экспарту Беларусі сумесна з Бюро па развіцці гандлю Міністэрства камерцыі КНР. На ўрачыстым адкрыцці форуму выступілі першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў і намеснік старшыні КНР Хань Чжэн. Удзельнікаў таксама віталі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандр Якоўчыц і старшыня Кітайскай асацыяцыі па імпарце і экспарце сельскагаспадарчых і харчовых тавараў, раслінаводства і жывёлагадоўлі Цаа Дэжун. Мадэратарамі цырымоніі адкрыцця выступілі дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту Мікалай Барысевіч і намеснік міністра камерцыі КНР Лін Цзі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю