Top.Mail.Ru
144

На футбольных палях Еўропы стартуе новы сезон кантынентальных клубных турніраў

На футбольных арэнах Старога Свету стартуе новы еўракубкавы сезон, у якім прымуць удзел чатыры беларускія клубы, паведамляе БелТА.


У першым паядынку кваліфікацыі галоўнага кантынентальнага турніру — Лігі чэмпіёнаў фінскі КуПС прыме ў Куопіё малдаўскі «Мілсамі». Таксама сёння чэмпіён Славеніі «Алімпія» згуляе ў Любляне з казахстанскім «Кайратам» з Алматы. У складзе чэмпіёнаў Казахстана выступаюць два ігракі зборнай Беларусі — абаронца Аляксандр Мартыновіч і хаўбек Валерый Грамыка. Чэмпіёны Беларусі футбалісты мінскага «Дынама» свой стартавы матч новага сезона ЛЧ правядуць заўтра ў Разградзе з балгарскім клубам «Лудагарэц».

Дзве сустрэчы адбудуцца сёння: гібралтарскі «Сэнт-Джозэфс» прыме паўночнаірландскі «Кліфтанвіл», а мальтыйская «Фларыяна» ў сябе дома будзе сапернічаць з клубам «Хеверфардвэст» з Уэльса. Беларускія прадстаўнікі ў ЛК уступяць у барацьбу ў чацвер, 10 ліпеня. Гродзенскі «Нёман» згуляе ў Ерэване з армянскім «Урарту», футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» ў намінальна дамашнім матчы ў венгерскім Сомбатхеі сустрэнуцца з паўночнамакедонскім клубам «Работнічкі», а брэсцкае «Дынама» ў чарнагорскім Нікшычы будзе супернічаць з мясцовай «Суцьескай».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю