Top.Mail.Ru

На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу

Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі. 



Тэхніку, якая часова выйшла з ладу, аднаўляюць на працягу сутак. Крыху больш часу займае складаны рамонт. 

— Адвозка збожжа павінна праходзіць у бесперабойным рэжыме, прастояў дапусціць ні ў якім разе нельга, — падкрэсліў губернатар. 

Дарэчы, на раніцу 5 жніўня ў Гомельскай вобласці ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу. Працягваецца таксама корманарыхтоўка.

— Тэмп набралі вельмі добры, якога не было раней. Але расслабляцца нельга, усім трэба ўзмацніцца, — паставіў задачу старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Акрамя таго, аграрыі рыхтуюць глебу пад азімы рапс. У рэгіёне пад гэтую культуру запланавана каля 69 тысяч гектараў, некалькі раёнаў ужо прыступілі да сяўбы. Даручэнне губернатара — не зацягваць, каб у будучыні атрымаць добры ўраджай:

— Пакуль надвор’е дазваляе, выконвайце план своечасова, зыходзячы з магчымасцяў кожнай гаспадаркі. І не забывайце аб унясенні угнаенняў, іх вываз на цвёрдым кантролі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю