Асноўны акцэнт быў зроблены на сумесныя дзеянні ў складзе невялікіх тактычных груп падчас арганізацыі боя ў лясной мясцовасці і штурма ўзмоцненых пазіцый суперніка. Для гэтых мэтаў на палігоне абсталяваны тры вучэбныя зоны. Заняткі праходзілі з прымяненнем беспілотнай авіяцыі.
У зборы задзейнічаны камандзіры батальёнаў, дывізіёнаў і іх намеснікі. Менавіта яны арганізуюць баявую падрыхтоўку ў сваіх воінскіх частках і падраздзяленнях.
Тактычныя вучэнні абумоўлены яшчэ і больш пільным падыходам да такіх заняткаў. Як зазначыў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Вадзім Сураў, сёлятні год у беларускай арміі аб’яўлены Годам воінскага майстэрства. Менавіта такія асаблівасці і сталі адпраўной кропкай пры выкананні баявых і вучэбна-баявых задач. А ўсе атрыманыя падчас збраў навыкі павінна дапамагчы ў далейшым правільна планаваць правядзенне заняткаў у сваіх частках і падраздзяленнях.
Дарэчы, для камандзіраў воінскіх частак тылавога і тэхнічнага забесячэння, інжэнерных частак прайшлі заняткі як па свайму непасрэднаму профілю, так і па дапаўняльнаму, у прыватнасці, па меткасці ў стральбе.
Па словах намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Сяргея Круглікава, сучасны бой неадназачны, ён пастаянна трансфарміруецца. Таму ў сённяшніх умовах важна прааналізаваць тыя ваенныя канфлікты, якія зараз адбываюцца ў свеце і ўлічваць іх асаблівасці. Менавіта дэталі такіх ваенных аперацый і праходзяць адпрацоўку ў працэсе правядзення вучэнняў. У прыватнасці, звяртаецца ўвага на зыход ад прамой, лінейнай тактыкі, якая прымянялася раней.
Па словах Сяргея Круглікава, менавіта па данаму збору на працягу года будзе вызначацца, як праводзіць заняткі ў вайсковых частках і падраздзяленнях войск Заходняга аператыўнага камандавання.
Фота grodnonews.by