Top.Mail.Ru
169

На граніцы з Літвой у Ашмянскім раёне алень заблытаўся ў калючцы і загінуў

На граніцы з Літвой у Ашмянскім раёне 7 верасня пагранічны нарад выявіў загінулага аленя, паведамляе БелТА.



Жывёліна спрабавала пераадолець еўрапейскую пагранічную агароджу, аднак заблыталася ў калючым дроце і не змагла выбрацца.

З верасня 2021 года беларускім бокам зафіксавана 56 фактаў гібелі дзікіх жывёл, якія сталі ахвярамі еўрапейскіх пагранагародж. Большасць туш — 37 — выяўлена на граніцы з Літвой.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю