Top.Mail.Ru

На Гродзенскім шклозаводзе на адной лініі выпускаюць два віды прадукцыі дзякуючы ўласнай тэхналогіі

На прадпрыемстве ўкаранёна ўнікальная тэхналогія, якая дазваляе адначасова вырабляць два розныя віды шкляной прадукцыі на адной вытворчай лініі. Распрацоўка стала адказам на задачу, пастаўленую Прэзідэнтам падчас візіту на прадпрыемства ў красавіку 2024 года, паведамляе ТРК «Гродна».


Першапачаткова завод планаваў закупіць спецыяльнае абсталяванне ў Кітаі, але аналіз паказаў, што яго параметры не адпавядаюць патрабаванням. Замест гэтага інжынеры і тэхнолагі прадпрыемства стварылі ўласнае рашэнне, якое назвалі «цудам».

— Задача, ф пастаўленая Прэзідэнтам, была не проста выканана, а перавыканана. Дасягнута тэхналагічная незалежнасць, — заявіў генеральны дырэктар холдынгу «Беларуская шкляная кампанія» Дзяніс Юрчанка.

Па словах начальніка цэха Дзмітрыя Амельяновіча, новая тэхналогія зрабіла вытворчасць больш гнуткай. Цяпер пры неабходнасці частку лініі можна хутка пераналадзіць на выпуск іншага віду шклавырабаў без спынення ўсяго працэсу, што паскарае выкананне заказаў.

Іншым важным аспектам імпартазамяшчэння стала павелічэнне долі другаснай сыравіны. На пляцоўцы «Аульс» каля 50 % сыравіны складае шклабой, што зніжае залежнасць ад імпартных паставак. Для гэтага на заводзе пабудавалі ўласную лінію сартавання шкла ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект».

Чытайце таксама: У мінскім прамысловым вузле «Калядзічы» адкрыўся сучасны рыбаперапрацоўчы завод

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю