Top.Mail.Ru
480

На каго распаўсюджваецца амністыя да 80-годдзя Перамогі?

Па даручэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка Міністэрствам унутраных спраў падрыхтаваны законапраект аб амністыі, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым паведамілі ў МУС.


У дакуменце захаваны асноўныя прынцыпы і падыходы да амністыі. Пры гэтым асобныя палажэнні скарэкціраваны з улікам практыкі прымянення, а таксама ёсць новаўвядзенні. Сярод навел — замена пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асобам, раней не судзімым, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту. Акрамя гэтага, прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год раней не судзімым, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Выключэнне — зняволеныя, чые дзеянні кваліфікуюцца па ч.5 арт.328 (якія пацягнулі смерць чалавека ў выніку спажывання наркатычных рэчываў) КК. «Закон будзе распаўсюджвацца толькі на асоб, якія станоўча характарызуюцца ў перыяд адбывання пакарання, а таксама поўнасцю кампенсавалі прычынены ўрон», — дадалі ў МУС.

«Цяперашнюю амністыю прапануецца распаўсюдзіць таксама на асоб, якія адносяцца да так званай ільготнай катэгорыі, хто ўчынў злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх. Гэта непаўналетнія, цяжарныя, бацькі дзяцей да 18 гадоў, асобы пенсіённага ўзросту, інваліды 1-й і 2-й груп, хворыя на анкалагічныя захворванні. На адзін год пакаранне можа быць скарочана жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў, тым, хто, будучы непаўналетнім, учыніў злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, шматдзетным маці трох і больш дзяцей да 18 гадоў, асуджаным за забойства або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое прывяло да смерці без абцяжваючых абставін», — адзначылі ў ведамстве.

Чакаецца, што пад дзеянне закона аб амністыі падпадзе амаль 8 тыс. асуджаных.

«Варта адзначыць, што ў Беларусі заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму. Дзяржава дае магчымасць асуджаным, якія выправіліся, датэрмінова вызваліцца. Як паказвае практыка, рэалізацыя законаў аб амністыі не ўскладняе аператыўную абстаноўку, станоўча ўплывае на асоб, да якіх яна прымяняецца. Амніставаныя асобы будуць знаходзіцца пад пастаянным кантролем», — расказалі ў МУС.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю