Вулкан Шывелуч на Камчатцы выкінуў попел на вышыню да 11 км. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на рэгіянальны філіял геафізічнай службы РАН.
«Паводле спадарожнікавых звестак, вышыня попелавага выкіду склала блізу 11 000 м над узроўнем мора», — гаворыцца ў паведамленні.
Шывелуч — дзеючы вулкан на Камчатцы, яго ўзрост — 60-70 тыс. гадоў. Ён складаецца з вулкана Стары Шывелуч, старажытнай кальдэры і актыўнага вулкана Малады Шывелуч. Вулкан знаходзіцца на адлегласці каля 50 км ад пасёлка Ключы Усць-Камчацкай акругі і ў 450 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага.