На Камчатцы працягваецца афтэршокавы працэс пасля землятрусу магнітудай 8,8. За суткі навукоўцы зафіксавалі 14 сейсмападзей, піша ТАСС са спасылкай на ГУ МНС па рэгіёне.
Адзначаецца, што афтэршокі былі магнітудай да 5,2.
На сёння на Камчатцы зафіксавана актыўнасць на пяці вулканах. На думку навукоўцаў, землятрусы абудзілі некаторыя з іх. Пры гэтым колькасць афтэршокаў зніжаецца.