Top.Mail.Ru

На кітайскай адукацыйнай анлайн-платформе зарэгістраваліся 164 млн карыстальнікаў

З больш як 220 краін і рэгіёнаў.

Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў Smart Education of China — анлайн-платформы для прадастаўлення дзяржаўных паслуг у галіне лічбавай адукацыі — перавысіла 164 млн. Пра гэта гаворыцца ў Белай кнізе па інтэлектуальнай адукацыі ў Кітаі, перадае «Сіньхуа».

Як паведамляецца, на гэтай платформе зарэгістравана больш за 61,3 млрд. праглядаў старонак, а яе наведвальнікамі сталі прадстаўнікі больш як 220 краін і рэгіёнаў. У дакуменце адзначаецца, што платформа працягвае збіраць высакаякасныя лічбавыя адукацыйныя рэсурсы, уключаючы больш за 110 тыс. рэсурсаў для пачатковай і сярэдняй школы, а таксама звыш 11,3 тыс. анлайн-курсаў для прафесійнай адукацыі, 31 тыс. — для вышэйшай адукацыі і больш за 2 тыс. — для навучання на працягу ўсяго жыцця.

Згодна з Белай кнігай, платформа аб’ядноўвае звыш паўсотні паслуг, напрыклад, паслугі па працаўладкаванні і экзаменацыйныя паслугі, у васьмі асноўных катэгорыях, і адрозніваецца глыбокай інтэграцыяй штучнага інтэлекту і адукацыі.

Кітай стварае сучасную сістэму лічбавай адукацыі, якая будзе больш справядлівай, высакаякаснай, інтэлектуальнай, даступнай для ўсіх і дазваляе праходзіць навучанне на працягу ўсяго жыцця.

Платформа Smart Education of China была запушчана ў сакавіку 2022 года і прысвечана такім галінам, як навучанне, выкладанне, кіраванне школамі і адукацыйныя інавацыі. Яна стала адным з найбуйнейшых у свеце сховішчаў адукацыйных і педагагічных рэсурсаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю