За гэты час па чыгунках краіны было перавезена 680 мільёнаў тон грузаў. Прадстаўнік дзяржкарпарацыі адзначыў, што КЧ павялічыла прапускную здольнасць за кошт укаранення летняга графіку руху цягнікоў нараўне з раскладам трэцяга квартала, а таксама за кошт паўнацэннага выкарыстання ўведзеных у эксплуатацыю чыгуначных ліній.
Па чыгуначнай сетцы Кітая штодня курсіравала ў сярэднім 11623 пасажырскіх цягнікі. Для задавальнення попыту на сямейныя паездкі, азнаямленчыя туры, «чырвоны турызм» і аздараўленчы турызм у летні час, КЧ запусціла 699 турыстычных цягнікоў, у тым ліку 415 спецыялізаваных экскурсійных цягнікоў.
Дзяржкарпарацыя таксама ўвяла ў эксплуатацыю 351 спецыялізаваны цягнік для абслугоўвання розных мерапрыемстваў, выставак і перформансаў, у тым ліку прызначаных для меламанаў і аматараў спорту, што садзейнічала росту культурнага і турыстычнага спажывання ў месцах уздоўж гэтых маршрутаў.
У сваю чаргу Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Кітая паведаміла, што ў перыяд летняга турыстычнага піка сектар грамадзянскай авіяцыі краіны абслужыў 151 млн пасажырскіх паездак, што аказалася на 2,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сярэднясутачны пасажырапаток у гэтым сектары за гэты двухмесячны перыяд склаў 2,44 млн. чалавек. Усяго за адпаведны перыяд было выканана 1,21 млн рэйсаў, што ў сярэднім склала 19,5 тысячы рэйсаў у дзень з прыростам на 1 працэнт у гадавым вылічэнні.
Мікалай ЛІТВІНАЎ