У горадзе Сун’юань, што ў правінцыі Цзылінь, праходзіць 24-ы Культурна-турыстычны фестываль зімовай рыбалкі і палявання на возеры Чаганьху (Цаган-Нур), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Падчас яго адкрыцця прайшлі традыцыйныя таргі за першую рыбу зімовага ўлову, якая сімвалізуе поспех, дабрабыт і працвітанне. Лот быў набыты кітайскай кампаніяй электроннай камерцыі JD. com амаль за 1,7 мільёна юаняў.
Як стала вядома, усе сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, накіроўваюцца ў Дабрачынны фонд абароны экалагічнага асяроддзя возера Чаганьху. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца для штучнага ўзнаўлення рыбных рэсурсаў і абароны воднай экасістэмы возера.