Top.Mail.Ru

На колькі пацяжэла «жыроўка»?

Указам Прэзідэнта № 45, падпісаным 30 студзеня, устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.


«Падыходы да штогадовага фарміравання тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2013 года № 550 „Аб тарыфным рэгуляванні ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі“, — пракаментавалі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. — Устанаўленне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ажыццяўляецца пры захаванні асноўнага прынцыпу: плацеж насельніцтва па двухпакаёвай кватэры плошчай 48 м2 з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінен павялічвацца больш чым на 0,5 базавай велічыні (цяпер 21 рубель). У мэтах забеспячэння даступнасці аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2025 года № 45 „Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2025 год“. Змяненне гранічна дапушчальных тарыфаў прадугледжвае два этапы: з 1 студзеня змяняюцца тарыфы на ЖКП за выключэннем цэн на энергарэсурсы, якія выкарыстоўваюцца насельніцтвам на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння; з 1 чэрвеня бягучага года — на вышэйназваныя энергарэсурсы».

Павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі — планавае. Як адзначыў раней намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка: «Жорсткая дзяржаўная палітыка ў сферы цэнаўтварэння і тарыфная палітыка пры фарміраванні кошту жыллёва-камунальных паслуг дазваляюць забяспечыць пастаянны невысокі ўзровень аплаты ЖКП у сукупным памеры даходаў сям’і».

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю