Землетрасенне магнітудай 5,5 адбылося каля берагоў грэчаскага вострава Крыт. Пра гэта паведаміў Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр, перадае БелТА.
Землетрасенне магнітудай 5,5 адбылося каля берагоў грэчаскага вострава Крыт. Пра гэта паведаміў Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр, перадае БелТА.
Паводле яго даных, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 27 км на паўднёвы ўсход ад горада Іерапетра з насельніцтвам каля 12,3 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 17 км.
Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях не паступала. Пагроза цунамі не абвяшчалася.