На Кургане Славы чатыры раёны Мінскай вобласці падрыхтавалі для гасцей шырокую забаўляльную праграму, у якой жадаючыя змогуць паўдзельнічаць 12-13 ліпеня. Аб гэтым піша БелТА.
На Кургане Славы працягваецца пяты сезон выставак. У суботу і нядзелю гасцей мемарыяльнага комплексу будуць здзіўляць майстры і вытворцы Нясвіжскага, Мядзельскага, Пухавіцкага і Маладзечанскага раёнаў.
Так, пройдуць выстаўкі-продажы з элементамі дэгустацыі ад ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ТАА «Аптэкарскі сад», ААТ «Мінскі малочны завод № 1», ААТ «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў» і інш.
Наведвальнікам можна будзе асвоіць тое ці іншае рамяство на майстар-класах, пазнаёміцца з работамі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, набыць памятныя сувеніры ручной работы. Падрыхтавалі раённыя артысты і яркую канцэртную праграму.
Аматараў актыўнасцей чакаюць настольныя гульні, міні-гольф, гарадошны спорт, фотазоны і многае іншае. Час працы выставы з 11.00 да 16.00 у суботу і нядзелю, 12 і 13 ліпеня.
Фота: mlyn.by