Кітайскі інфармацыйны інтэрнэт-цэнтр апублікаваў «Справаздачу аб развіцці лічбавага спажывання — 2025». Згодна з дакументам, у першай палове бягучага года, аб’ём лічбавага спажывання тавараў, паслуг і кантэнту дасягнуў 9,37 трлн юаняў, што склала 46,5 % ад агульных спажывецкіх расходаў насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Што датычыцца структуры, на прадстаўнікоў «пакалення Z», якія нарадзіліся ў перыяд з 1995-га па 2010-ты гады, прыпадала 27,2 % ад агульнай колькасці карыстальнікаў лічбавага спажывання; на пажылых карыстальнікаў ва ўзросце старэйшых за 60 гадоў — 12,2 %; на сельскіх жыхароў — 26 %.
Як адзначаецца ў справаздачы, пачынаючы з мінулага года лічбавае спажыванне дэманструе яркую дынаміку ў такіх сегментах, як разумныя прылады і модныя калекцыйныя цацкі. Доля карыстальнікаў, якія набывалі такія тавары, як разумны дом, разумная лічбавая электроніка і разумныя прылады, склала 39,1 % ад агульнай колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў. Доля тых, хто купляў у інтэрнэце сюрпрыз-боксы, аўтарскія IP-тавары і прадукцыю ў стылі анімэ, дасягнула 8,2 % ад колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў.
Мікалай ЛІТВІНАЎ