Top.Mail.Ru

На «Лініі Сталіна» 21 лістапада пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя да Дня ракетных войскаў і артылерыі

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная Дню ракетных войскаў і артылерыі, пройдзе 21 лістапада ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пад Мінскам. Пра гэта паведамляе sb.by.

У ГКК «Лінія Сталіна» праінфармавалі:

Вялікае свята, прымеркаванае да Дня ракетных войскаў і артылерыі, які адзначаецца 19 лістапада, адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Беларусі. Для жыхароў і гасцей краіны падрыхтавана маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя з удзелам ваенна-гістарычных клубаў і баявой тэхнікі Вялікай Айчыннай вайны. Рэканструкцыя бою прысвечана героям-артылерыстам.

Само свята пачнецца 21 лістапада ў 10:00 — на пляцоўцы ГКК «Лінія Сталіна» стартуе работа выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Экскурсійныя і інтэрактыўныя зоны для наведвальнікаў адкрыюцца ў 11:30. Праграмай прадугледжаны таксама работа спаборніцкай пляцоўкі ГПА, выступленне народнага ансамбля патрыятычнай песні «Саланг», аркестра 56-га асобнага Тыльзіцкага ордэна Чырвонай Зоркі палка сувязі ВПС і войскаў СПА і інш. Сама рэканструкцыя пачнецца ў 14:00. Арганізатары папярэдзілі, што пакідаюць за сабой права ўносіць у праграму змены ў сувязі з пагоднымі, тэхнічнымі і іншымі абставінамі.

Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» размяшчаецца каля аграгарадка Лашаны Мінскага раёна — за 20 км ад МКАД і за 6 км ад Заслаўя ў напрамку Маладзечна (траса P28).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю