Top.Mail.Ru
268

На малых рэках Беларусі магчымае з’яўленне першага лёду

На малых рэках Беларусі магчыма з’яўленне першасных ледзяных утварэнняў. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БелТА.


«У мінулы перыяд (11-13 лістапада) на Дняпры каля Жлобіна палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту. Па стане на 14 лістапада на рэках басейнаў Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Сожа назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход», — расказалі ў Белгідрамеце. 

На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Бярэзіне каля Бабруйска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства. 

Тэмпература вады ў рэках крыху панізілася і складае ад 4,9 да 7,9 градуса, у іншых вадаёмах — ад 5,1 да 7 градусаў.

Паводле прагнозаў гідролагаў, у бліжэйшую пяцідзёнку прагназаваная сінаптычная абстаноўка абумовіць паніжэнне тэмпературы вады ў рэках і вадаёмах, на малых рэках краіны магчыма з’яўленне першасных ледзяных утварэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю