Top.Mail.Ru
411

На матч футбалістаў Беларусі і Расіі прададзена больш як палавіна білетаў

Больш як палавіна білетаў прададзена на таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Расіі, які адбудзецца 10 чэрвеня, паведамляе БелТА.



Паводле даных на сённяшнюю раніцу, балельшчыкі раскупілі ўжо каля 17 тыс. білетаў на трыбуны новага Нацыянальнага стадыёна, які афіцыйна адкрыўся ў Мінску ў мінулую суботу. Білеты на заўтрашнюю гульню каштуюць ад Br20 да Br40, у залежнасці ад сектара арэны. Умяшчальнасць стадыёна — 33 000 гледачоў. У матчы адкрыцця маладзёжныя зборныя Беларусі і Кітая згулялі ўнічыю — 1:1.

На мінулым тыдні футбалісты зборнай Беларусі на полі «Барысаў-Арэны» разграмілі каманду Казахстана з лікам 4:1, а расіяне ў Маскве разышліся мірам з нігерыйцамі — 1:1.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю