Top.Mail.Ru

На майскія святы Беларуская чыгунка прызначыць 46 дадатковых цягнікоў

З 29 красавіка па 12 мая ў міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 26 дадатковых цягнікоў, у зносінах з Расіяй — 20, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. 



Таксама арганізавана курсіраванне больш за 350 дадатковых вагонаў у графікавых цягніках. Найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 30 красавіка і 3 мая.

Дарэчы, за час красавіцкіх доўгіх выхадных (17-22 красавіка) БЧ перавезла больш за 920 тысяч пасажыраў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю