Top.Mail.Ru
352

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак

На Нямізе ўсталююць памятны знак на месцы Мінскага замчышча. Пра гэта 13 жніўня журналістам расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, перадае агенцтва «Мінск-Навіны»



— Горад атрымае новы цікавы аб’ект, які стане напамінам аб багатай гісторыі Мінска і яго старажытных каранях — памятны знак аб найстаражытнейшым умацаванні і храме, — падзяліўся Вадзім Лакіза. — Акрамя таго, да свята горада Інстытут гісторыі НАН рыхтуе калектыўную манаграфію аб Мінскім замчышчы. Выдавецтва «Беларуская навука» ўжо завяршае над ёй працу. У кнізе сабраны ўнікальныя даследаванні, дакументы і адкрыцці, прысвечаныя нашай сталіцы.

Што датычыцца аднаўлення гістарычнага раёна, размешчанага каля Палаца спорту і ўздоўж вуліцы Нямігі, то цяпер яго рэканструкцыя не плануецца.

— Адзін з кірункаў працы археолагаў - выратавальныя (ахоўныя) даследаванні. Яны праводзяцца Інстытутам гісторыі НАН сумесна з нашымі калегамі з ВНУ. Краіна развіваецца, выконваюцца земляныя, будаўнічыя, меліярацыйныя работы. І наша задача ў рамках дзеючага заканадаўства - распрацоўка і выкананне мер па ахове археалагічнай спадчыны. Мы ажыццяўляем археалагічную экспертызу і здабываем старажытныя артэфакты з культурных слаёў, асабліва ў тых выпадках, калі спыніць будаўніцтва немагчыма, — паведаміў Вадзім Лакіза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю